Документы
Документы ОО «БСМД»
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ.
1.1. Грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз музычных дзеячаў” (далей па тэксту Статута – БСМД) – творчы саюз, які аб’ядноўвае на падставе прынцыпаў законнасці і дабраахвотнасці, дэмакратычных пачатках самакіравання і галоснасці дзеячаў музычнага, харэаграфічнага і эстраднага мастацтва.
1.2. БСМД – грамадская творчая арганізацыя, якая мае поўную арганізацыйную і вытворча-творчую самастойнасць, у сваёй дзейнасці кіруецца дзеючай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб творчых саюзах і творчых работніках”, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, дзеючым заканадаўствам і гэтым Статутам.
1.3. Поўная назва:
на беларускай мове: Грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз музычных дзеячаў”;
на рускай мове: Общественное объединение “Белорусский союз музыкальных деятелей”…